Ідэолаг адказаў на беларускай мове

.......

На запыт Свабоднага прафсаюза працоўных завода Шкловалакно — «…Ўсталяваць размеркаваныя графікі прыходу і сыходу з працоўнага месца для розных падраздзяленняў …» намеснік дырэктара па ідэалогіі Кузьмін адказаў на беларускай мове, але не па сутнасці.

 

Запыт прафсаюза прапаноўваў знізіць нагрузку на душавыя, каб працоўныя маглі нармальна памыцца пасля змены. Бо ідуць скаргі ад працоўных па працы душавых памяшканняў, а ідэолаг адказвае што ўсё робіцца па законе.

ТЭКСТ АДКАЗУ

Намесшку старшыш Свабоднага прафсаюза беларускага Шараху М.А.

вул.Успенская, 3 каб.13 211415 гЛолацк, Вщебская вобл.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Полацк-Шкловалакно» не мае звестак аб тым, што пярв1чная аргашзацыя працаункоу ААТ «Полацк-Шкловалакно» Свабоднага прафсаюза беларускага з’яуляецца бокам калектыуных працоуных адносш. Адказ даецца у адпаведнасщ з Законам Рэспублна Беларусь ад 18 лшеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян 1 юрыдычных асобау».

Па сутнасці звароту інфармую, што у адпаведнасці з артикулам ПО Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ирацоуным Л1чыцца час, на працягу  якога працаушк У адпаведнасцд з трудавым, калектыуным дагаворам1,   правшами   унУтРанага   трудавога   расиарадку   абавязаны знаходзщца на працоуным месцы 1 выконваць свае трудавыя абавязю.

Графж руху грамадзянскага транспарту састаулены з уткам часу, неабходнага для здачы-нрыняцця змены, прымання душу працауншом 1 прыходу на прыпынак «Заводская».

3 иавагай, намеешк генеральнага дырэктара па кадрах, щэалапчнай рабоце 1 сацыяльных пытаннях А.А.Кузьмін

ТЭКСТ ЗАПЫТУ ПРАФСАЮЗА

ГЕНЕРАЛЬНАМУ ДЫРЭКТАРУ ААТ «Полацк-Шкловалакно» А.М. Бунакову

Па выніках правядзення праверкі Аддзелам арганізацыі працы і заработнай платы 2018/01/09 года перасячэння прахадной работнікамі асноўных і дапаможных цэхаў прыняты меры без уліку інтарэсаў работнікаў, што прывяло да парушэння іх правоў на годныя ўмовы працы.

У сувязі з адміністрацыйным усталяваннем дакладнага часу прыходу і сыходу з працоўнага месца работнікаў асноўных і дапаможных цэхаў склалася не прымальны абстаноўка ў памывачных аддзяленнях душавых:

  • У памывачных аддзяленнях, ствараюцца чэргі працоўных;
  • Работнікі не могуць эфектыўна змыць з скуранога покрыва шкодныя хімічныя рэчывы;
  • Рабочыя не паспяваюць на аўтобусы, якія адпраўляюцца пасля іх змен.

ПРАПАНУЕМ:

  1. Устанавіць размеркаваныя графікі прыходу і сыходу з працоўнага меcца для розных падраздзяленняў у межах 6.40-7.00; 14.40-15.00; 22.40-23.00. Гэта дапаможа разгрупаваць нагрузку на душавыя ў памывачных аддзяленнях.
  2. Час прыняцце душа ўлічваць як працоўны час, так як праца ў спецыяльным адзенні і прыняцце душа абавязкова па патрабаванням Аховы Працы і Вытворча Бяспекі

У рамках рэалізацыі права работнікаў ААТ Полацк-Шкловалакно на вядзенне калектыўных перамоваў (ч.3 ст.41 Канстытуцыі, і п.45 Генеральнага пагаднення) пісьмовы адказ просім даць на юрыдычны адрас прафсаюза: 211415, Полацк, вул. Успенская, 3, к.13.

С павагай, намеснік старшыні  Свабоднага Прафсаюза Беларускага       \ М.А.Шарах \

Запись опубликована в рубрике 1 Профсоюзные действия. Добавьте в закладки постоянную ссылку.