Застацца жывым пасля працы ВіДЭА

.......

Паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць траўмаў на вытворчасці няўхільна зніжаецца. Але насамрэч за гэтым хаваецца амаль поўнае бяспраўе звычайнага працаўніка перад працадаўцамдзяржаўным ці недзяржаўным. Аб гытым 22 кастрычніка разважалі на телебычынне Белсата незалежныя прафсаюзы.

 

Беспрацоўе. Людзі хапаюцца за любую магчымасць, не маючы досведу, вопыту работы са складанаю тэхнікай. Кепскія ўмовы, эканомія на стварэнні належных бяспечных умоваў працы. У выніку – траўмы і нават смерці.

Але калі такое здараецца, адміністрацыя ўгаворвае (а збольшага прымушае) працаўніка ўзяць віну на сябе. Напісаць, што здарылася гэта падчас абедзеннага перапынку ці пасля працы.

Той, хто пайшоў на такую змову, у выніку застаецца сам-насам са сваёй бядою. Аніякія суды яго не бароняць. Нават у бясспрэчных выпадках даводзіцца гадамі дамагацца кампенсацыі страты працаздольнасці.

Размова ў студыі галоўнаю мэтай мае навучыць працаўнікоў кваліфікавана бараніць свае правы ў сферы аховы працы.

Запись опубликована в рубрике 1 Профсоюзные действия. Добавьте в закладки постоянную ссылку.