Працоўныя Галандыі дзеляцца вопытам абароны на працы

.......
А ў Мінску 15 кастрычніка адбыўся семiнар па ахове працы для актывістаў БКДП. Больш 20-ці актывістаў Асацыяцыі прафсаюзаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў прынялі ўдзел у дзьвухднеўным семінары з удзелам спецыялістаў па ахове працы з нідэрландскага прафсаюза FNV. У семінары удзельнічаў намеснік старшыні СПБ Мікалай Шарах.

Аляксандр Ярашук

Ва ўступным слове Аляксандр Ярашук адзначыў, што з 2007 года iдзе супрацоунiцтва АП БКДП з нідэрландскім прафсаюзам FNV. За гэты час праведзена шмат семiнараў, выпрацавана некалькi навучальных дапаможнікаў, у тым лiку па ахове працы і для цяжарных работніц.

 

Тон Кітзен

 

Тон Кітзен інструктар па бяспецы працы (Галандыя), — “Першы раз калі мы былі ў Беларусі працоўныя нам казалі, — мы рызыкуем каб атрымаць грошы. Мы ім адказвалі, тады забудзьцеся пра бяспеку працы і ідзіце дадому. Калі грошы для цябе больш важныя чым здароўе, бяспека, сваё цела, цябе не магчыма навучыць. Таму што ты заўсёды будзеш казаць, — «Трэба больш грошай!». Трыццаць гадоў таму ў нас у Галандыі была такая ж сітуацыя, але мы абралі бяспечную працу замест прыбытку.”

 

Мікалай Шарах

Намеснік старшыні СПБ Мікалай Шарах, —  “Наймальнікі прадпрыемстваў у Беларусі ўсяляк перашкаджаюць рабочым з Свабоднага прафсаюзу займацца аховай працы работнікаў Прафсаюзы дырэктараў ад ФПБ толькі імітуюць дзейнасць па ахове працы і ў асноўным занимаютя забаўляльнымі мерапрыемствамі. Таму здароўе і жыццё працоўных Беларусі знаходзіцца ў зоне вялікай рызыкі.”

 

Дамагчыся ад чалавека ўсвядомленых бяспечных паводзін

Занятакі пачаліся з хатняга задання: цi прытрымлiваецеся вы нормам аховы працы ў паўсядзённым жыццi i што ў нас змянiлася ў адносiнах да бяспекi пасля першага семiнара.

На семінары падрабязна разгледзена крывая Брэдлі. Агульны сэнс якой заключаецца ў наступным: узровень траўматызму зніжаецца з павышэннем усвядомленага выбару бяспечных паводзін, якія тычацца не толькі сябе, але і навакольных. Такім чынам, калі дамагчыся ад чалавека ўсвядомленых бяспечных паводзін можна выключыць вялікую колькасць траўмаў.

Акрамя таго, нашыя сябры Тон і Вiм падрыхтавалі прэзентантацыі па наступных пытаннях: хiмiчныя траўмы, цеплавыя ды халадавыя траўмы, радыяцыя і іншыя.

Запись опубликована в рубрике 1 Профсоюзные действия. Добавьте в закладки постоянную ссылку.