«Дзе вера — там і моц!»

.......

У Полацку закончылася XIII-я пілігрымка. З гэтай нагоды прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі распаўсюдзіла наступнае паведамленне.

У нядзелю 15 ліпеня 2007 закончылася ў Полацку, ля грэка-каліцкага храму св. Параскевы Полацкай, XIII Пілігрымка беларускіх грэка-католікаў — якая за 4 дні прайшла шлях з Віцебска у Полацк. Сёлета пілігрымка праходзіпа пад дэвізам «Дзе вера — там і моц!»

Боскую Літургію ля царквы св. Параскевы Полацкай узначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі — Архімандрыт Сяргей Гаек у саслужэнні двух протапрэзбітараў (дэканаў): а. Андрэя Абламейкі з Мінска (Цэнтральна-Заходні протапрэзбітарат) і ераманаха Лявонція з Полацка (Усходні проталрэзбітарат) ды святароў двух абрадаў э Беларусі і з замежжа. Сярод пачэсных гасцеў знаходзіўся Ігумен манахаў студытаў з Свята-Успенскай Унеўскай Лаўры на Украіне.

Адмысловае Пасланне да ўдзельнікаў Пілігрымкі даслаў Апослальскі Нунцый у Беларусі Найдастойны Архібіскуп Марцін Відавіч, які ў той жа дзень удзельнічаў ва ўрачыстасці Каранацыі Іконы Багародзіцы ў Гудагаі. У Пасланні, якое было зачытана адначасова перад Боскай Літургіяй у Полацку і перад каранацыйнай святой Імшой у Гудагаі, між іншымі, сказана:

«У Гудагаі, як пілігрым сярод Народа Божага, што пілігрымуе на зямлі, заступніцтву Найсвяцейшай Багародзіцы даверу Царкву, што ў Беларусі, гэтую ўзлюбленую Краіну ды наш Еўрапейскі кантынент. Ейнай руплівай апецы даверу ўсіх католікаў Беларусі, як лацінскага або рымскага так і візантыйскага або грэцкага абрадаў, ды ўсіх жыхароў гэтай часткі Еўропы».

«Боская Літургія з Каранацыяй мясцовай цудатворнай Іконы Найсвяцейшай Багародзіцы ў Гудагаі будзе праходзіць ў тойжа час, што Літургія, якую будзеце служыць у Полацку на завяршэнне вашай штогадовай, агульнанацыянальнай Пілігрымкі. Гэта будуць дзве ідэнтычныя Эўхарьістычныя Цэлебрацыі, нават, калі яны будуць служыцца паводле дзвюх розных традыцыяў: адна — гэтая ў Гудагаі — паводле святой рымскай традыцыі, адноўленай Святым Усяленскім Саборам Ватыканскім ІІ-гім, ды другая — гэтая ў Полацку — паводле святой візантыйскай традыцыі. Нават, калі яны будуць праходзіць ў двух асобных месцах і будуць служыцца дзьвума аддзепьнымі групамі вернікаў, гэта будуць дзве ідэнтычныя Цэлебрацыі, адной адзінай «Святой і Беззаганнай Ахвяры» (Рымскі Імшал, І-я Эўхарыстычная малітва), здзейсненыя адным адзіным Народам Божым «у еднасці э усім Касцёлам», як крыніца і вяршыня ўсяго хрысціянскага жыцця» (Сабор Ватыканскі II, Lumen gentium, 11)».

У гаміліі падчас Боскай Літургіі Апостальскі Візітатар Архім Сяргей прывітаў усіх удзельнікаў урачыстасці і выказаў асаблівую падзяку Братам праваслаўным і пратэстантам за іх малітоўную салідарнасць. Словы пашаны і шчырыя прывітанні накіраваў Архімандрыт і да Высокіх Прадстаўнікоў дэяржаўных, абласных і гарадскіх уладаў.

У тойжа гаміліі Апостальскага Візітатара між іншымі было сказана:

«Сёння Госпад збірае нас разам у старажытным беларускім горадзе Полацку. Так шчасліва атрымліваецца, што ў гэтыя дні спаўняецца 490 гадоў ад моманту, калі вялікі беларускі першадрукар Францішак Скарына, родам з Полацка, пачаў выдаваць у Празе Біблію ў старабеларускім перакладзе. Гэтыя ўгодкі — вельмі добрая нагода ўглыбіць у сэрцах усіх нас любоў да Слова Божага.

У гэтым святочным зграмаджэнні тут у Полацку хочам сёньня, з асаблівай увагай, узгадаць словы Францішка Скарыны, якія ён памясьціў у Прадмове да свайго выдання Бібліі: «Шануйма ж як належыць святое Евангелле, а шануючы-насьледуйма справы нашагэ Збаўцы Ісуса Хрыста! I гэтак з дапамогаю Яго ўвойдзем у жыццё вечнае» (Ф. Скарына, Прадмова да Бібліі). 490 гадоў таму Госпад — Чалавекалюбец даў нам Біблію ў перакладзе на нашую родную мову. Ужо, сапраўды, пара, каб мы самі, нашыя блізкія і сябры, хацелі чытаць Слова Божае на нашай роднай беларускай мове. Гэта, так сама, шырокае поле да сумеснага дзеяння ўсіх хрысціянскіх Цэркваў у Беларусі. Молімся шчыра, каб Бог, які ёсьць любоў, уліў у нашыя сэрцы, і ў сэрцы нашых суайчыньнікаў, любоў да роднай беларускай мовы і роднай духовай культуры [..].

Некалькі дзён таму — 7 ліпеня бягучага году — мінула 125 гадоў ад нараджэння вялікага беларускага хрысьціянскага паэта, вяшчуна духовага адраджэньня Беларускага Народу — Янкі Купалы. У рамках нашага сённяшняга свята, у рамках Боскай Эўхарыстычнай Літургіі, у якой праслаўляем Перамогу Уваскрослага Хрыста, дазвольце працытаваць некалькі сказаў з унікальнага ў сусветнай літаратуры твору, прарочага верша-малітвыЯнкі Купалы «Хрыстос васкрос» (з 1911 г).

Хрыстос васкрос! Усюды радасьць,
Усё глядзіць смялей, святлей:
Вялікі Мучанік, здаецца,
Абняў ўсіх ласкаю сваёй.

Сапраўды, Уваскрослы Хрыстос абдымае ўсіх нас, нашую Бацькаўшчыну, «ласкаю сваёй». Дачытайце, калі ласка, Дарагія Браты і Сёстры, увесь гэты духовы верш да канца і будзьце мужнымі сведкамі Перамогі Ўваскрослага Хрыста.

Гэты дар мужнасьці і міру, які прыносіць Уваскрослы Хрыстос, асабліва патрэбны ўсім нам у гэты час, калі спаўняецца 70 год ад жахлівых сталінскіх рэпрэсій, ахвярамі якіх стала больш за 2 мільёны жыхароў Беларусі. Разам з хрысціянамі другіх канфесій узгадваем гэтыя ахвяры перад Уваскрослым Госпадам і хочам маліцца аб дары вечнага супакою для іх душаў, а для нас усіх аб ласцы быць мужнымі сведкамі Ўваскрослага Хрыста ў Беларусі 2007 года».

Прэс-служба Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі

Запись опубликована в рубрике Архив статей. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *