Зь юбілеем, любімая газэта!

.......
Статья с закрытого профсоюзного сайта за октябрь 2006 г.
У Полацку адбылася сустрэчы супрацоўнікаў «Нашай Нівы» са сваімі чытычамі. Гэта трэцяя вечарына ў шэрагу дзён сьвяткаваньня 100-годдзя газэты пасьля Бэрліну і Менску.
У памяшканьні парафіяльнага дому пры касьцёле сьв. Андрэя Баболі  сабраліся людзі сярэдняга ўзросту, зь дзесятак ксяндзоў. Францішак Кісель зьяўляецца, напэўна, адным з самых сталых падпісчыкаў гэтае газэты. Таму ён з ахвотай згадзіўся прадставіць памяшканьне, калі да яго зьвярнуліся з такой просьбай. Адказваючы на пытаньне чытачоў, галоўны рэдактар Андрэй Дынько сказаў, што задача, якую павінна вырашаць газэта, – гэта пабудова рэалістычнага нацыянальнага праекту.
Пра «Нашу Ніву» пачатку 20 стагоддзя распавёў адзін зь мясцовых аўтараў газэты, паэт і журналіст Алесь Аркуш. Шматгадовы чытач Сяргей Саданенка цікавіўся лёсам такіх аўтараў, як Сяргей Харэўскі, Сямён Печанко, Лёлік Ушкін.
«Дарога зь Вільні на Палацак» ды іншыя свае песьні прасьпявала  Лера Сом. Усчуленая рэдакцыя перадала ёй кветкі, атрыманыя ад чытачоў.
Адбылася дыскусія пра уплыў на грамадзтва беларускай інтэлігенцыі. Падставай стала зададзенае пытаньне пра артыкул Валянціна Акудовіча «Беларусь без нас». Рэдакцыя газэты не пагадзілася з высновамі беларускага філёзафа, але, незалежна ад гэтага, артыкул надрукавала.
— Я вельмі рады, што гэта сустрэча адбылася. Прыемна сустрэцца зь людзьмі, якія ня толькі кажуць, што дзеля Беларусі трэба працаваць.Яны робяць сваю справу, пераадольваючы ўсе цяжкасьці, што ствараюць улады. Зь юбілеем, любімая газэта! — так выказаў свае ўражаньні аб сустрэчы тутэйшы жыхар Уладзімер Губскі.
Палачане выказвалі шматлікія пажаданьні рэдакцыі. Закончылася сустрэча сьпевам  «Магутны Божа» парафіяльнага хору разам з усімі прысутнымі.
Аляксей Іваноў
08.10.2006
Запись опубликована в рубрике Архив статей. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *