Як Таварыства беларускай мовы дапамагло адрамантаваць бібліятэку

.......
Статья с закрытого профсоюзного сайта за сентябрь 2006 г.
На вечарыну «Гучы, роднае слова» ў Полацку мясцовыя улады не параілі Радзе ТБМ запрашаць паэта Генадзя Бураўкіна, які зьяўляецца сябрам «няправільнага» саюзу пісьменьнікаў.
З-за гэтага частка сяброў ТБМ праігнаравала імпрэзу. Але тыя, што прыйшлі – не пашкадавалі. Народныя сьпевы і творы полацкіх аўтараў выканалі ўдзельнікі гурту «Полацкія россыпы». Пра любоў да маці, Радзімы, пра шанаваньне роднай мовы гаварылі маладыя ўдзельнікі тэатральнай студыі пад кіраўніцтвам Валянціны Нагорнай. Рэй на сустрэчы вялі мясцовыя літаратары: Ірына Жарнасек, Лера Сом, Галіна Загурская, Мікалай Балдоўскі й іншыя. Воплескамі слухачы ўхвалілі паэта Зьмітрака Куніцкага, які выказаў свае адносіны да сучаснасьці наступнымі радкамі:
Паэту нельга быць шчасьлівым –
набудзеш голас непраўдзівы.
Гэта першае мерапрыемства, якое правяло ТБМ пасьля абраньня яго старшынёю спадарыні Валянціны Крук. Чатыры месяцы таму стаяла пытаньне ня толькі пра выбары кіраўніцтва, але і пра само існаваньне арганізацыі ў Полацку. Прычына – адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Аднак урэшце рэшт улады пайшлі насустрач і прадставілі яго ў бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Валянціна загадвае ёй ужо шосты год. І ўвесь гэты час ніхто не хацеў дапамагчы з рамонтам памяшканьня. Перад уваходам у чытацкую залю на другім паверсе стаяла вялікая лужына. На поліэтыленавую плёнку са столі капалі кроплі вады. Сытуацыя выправілася толькі зараз, калі Таварыства беларускай мовы пачало наладжваць тут свае мерапрыемствы.
Некаторыя, праўда, мяркуюць, што гарвыканкам выдзеліў сродкі на рамонт дзіравага даху толькі дзеля таго, каб згладзіць сваю адмову на ўдзел у вечарыне вядомага паэта. Тым больш, у дні, калі Генадзь Бураўкін сьвяткаваў сваё сямідзесяцігодзьдзе.
Аляксей Іваноў
06.09.2006
Запись опубликована в рубрике Архив статей. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *