У міжнародным конкурсе маладых журналістаў перамагла дзяўчына з Полацку

.......
Статья за март 2006 года с закрытого сайта www.billutenonlain.org
Полацкая школьніца Саша Ігнатоўская стала пераможцай у міжнародным конкурсе маладых журналістаў. Яе артыкул «25 сакавіка вачамі Надзеі, васемнаццацігадовай дзяўчыны з Полацку» нямецка-беларускае журы прызнала лепшым па тэме «Грамадзянская супольнасьць». 
Нямецкая асацыяцыя Junge Presse Berlin (JPB) сумесна з Deutsch-Belarussische Gesellschaft зьяўлялася арганізатарам конкурсу маладых журналістаў ва ўзросьце ад 17 да 27 год з Беларусі і Нямеччыны «Палітычная рэчаіснасьць». Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася напісаць артыкул на адную з тэмаў: «Выбары», «Грамадзянская супольнасьць», «Роля палітыкі ў грамадстве».
Па выніках конкурсу кампетэнтнае журы назвала імёны 12 пераможцаў (па 6 чалавек зь Беларусі і Нямеччыны), якія будуць мець магчымасьць наведаць абедзьве краіны, а таксама пазнаёміцца з асаблівасьцямі мэдыя-рынку, прынцыпамі працы СМІ ў Беларусі і Нямеччыне.
— Для мяне гэта была прыемная нечаканасьць, падарунак пасьля выпускных іспытаў, — сказала адна з пераможцаў. — Журналістыкай я займаюся ўжо некалькі год, у гарадской газеце друкаваліся мае артыкулы. Пра падзеі 25 сакавіка я напісала па замове сяброў, якія працуюць над сайтам для беларускай моладзі, і не чакала такой высокай адзнакі. Я зьбіраюся стаць прафесійнай журналісткай і лічу, што журналіст, каб напісаць добры матэрыял, павінен быць у цэнтры падзеяў.
Запись опубликована в рубрике Архив статей. Добавьте в закладки постоянную ссылку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *